Расейскі ўрад ухваліў прадастаўленне Беларусі крэдыту



Адзначаецца, што 760 мільёнаў даляраў прадастаўляюцца ў расейскіх рублях для пагашэння і абслугоўвання дзяржаўнага доўгу Беларусі перад Расеяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Апошнюю выплату Беларусь мусіць зрабіць у лютым 2025-га года. Прыгадаем, нядаўна стала вядома, што Беларусь звярнулася да Расеі па новы крэдыт. Яго сума — 3 мільярды даляраў. Раней міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын заявіў, што ў ліпені можа быць дасягнутая дамова аб новым расейскім крэдыце. Гаворка ішла пра рэфінансаванне плацяжоў па крэдытах Расеі, запланаваных на бягучы год.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота raznie.ru