Расейцам забаранілі ўвозіць у ЕЗ асабістыя аўто, смартфоны і шампуні



Уезд у краіны Еўразвяза на зарэгістраваных у Расеі аўтамабілях забаронены, пацвердзіла Еўракамісія. Пад рызыкай знаходзяцца і такія асабістыя рэчы расейцаў, якія перасякаюць мяжу, як смартфоны, каштоўнасці і наўтбукі. Аб гэтым піша РБК са спасылкай на тлумачэнні Еўракамісіі.

Еўракамісія пацвердзіла інтэрпрэтацыю санкцыйнага заканадаўства ў дачыненні да Расеі, паводле якой уезд у краіны ЕЗ на пасажырскіх аўтамабілях, зарэгістраваных у Расеі, расцэньваецца як забаронены імпарт.

Акрамя гэтых пазіцый у дадатку пералічаны ў тым ліку вырабы са скуры і меха, напаўкаштоўныя і каштоўныя камяні, шампуні, зубныя пасты, прычэпы і паўпрычэпы для перавозкі грузаў, яхты, фотакамеры.