Расейцы ўсё часцей закупляюцца ў Польшчы



Расейцы ўсё часцей робяць пакупкі ў Польшчы, пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнай падатковай палаты ў Ольштыне. З пачатку года на ўсіх памежных пераходах з Калінінградскай вобласцю мытнікі зарэгістравалі каля 180 тысяч чэкаў tax free на суму звыш 179 мільёнаў злотых (больш за 42,5 мільёна еўра).

Гэта больш, чым ва ўсім 2016 годзе, калі было зарэгістравана больш за 154 тысячы рахункаў на суму 153 млн злотых (амаль 36,5 мільёна еўра).

Так званы чэк tax free дазваляе вярнуць ПДВ на тавары, набытыя ў Польшчы і іншых краінах Еўразвязу.

Расейцы найчасцей купляюць у Польшчы харчовыя прадукты, вопратку і электроніку.

radyjo.net

Фота naszemiasto.pl