Расельгаснагляд дае „дабро” Пружанскаму малочнаму камбінату
Рассельгаснагляд з 24 снежня адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі беларускага ААТ „Пружанскі малочны камбінат”.
Рашэнне Рассельгаснаглядам прынята на падставе гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі. Увоз на тэрыторыю Расеі прадукцыі Пружанскага малочнага камбіната будзе ажыццяўляцца ў рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю.
Пры гэтым прадукцыя павінна быць выпрацавана з 24 снежня 2018 года, а таксама суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.
Фота budni.by
