Расея “амніставала” тры малочныя прадпрыемствы Беларусі



Рассельгаснагляд ад 17 чэрвеня здымае забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў.

У прыватнасці, дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі Тураўскаму малочнаму камбінату, Лідскаму малочна-кансерваваму камбінату і “Мазырскім малочным прадуктам”.

“Рашэнне прынятае пад гарантыі беларускага боку, а таксама пры ўмове лабараторнага маніторынгу прадукцыі цягам месяца ад моманту аднаўлення паставак”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.