Расея будзе кампенсаваць Беларусі падатковы манеўр
Беларускі і расейскі бакі дасягнулі дамоўленасці па схеме кампенсацыі за падатковы манеўр. Гэта будзе зроблена шляхам увядзення зваротнага акцызу для беларускіх НПЗ, сцвярджаюць крыніцы РБК. Сума субсідый можа скласці да паўтара мільярда даляраў. У ходзе перамоў беларускі бок адзначаў, што з-за манеўру ў 2019-2024 гадах страціць каля адзінаццаці мільярдаў даляраў. Раней Беларусь набывала ў Расеі «чорнае золата», не выплачваючы пошліны ў расейскі бюджэт, а ў апошнія гады атрымала магчымасць не вяртаць і пошліны на нафтапрадукты, атрыманыя з гэтай нафты. Як растлумачыў прэс-сакратар прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева Алег Асіпаў, пасля прывядзення падатковых сістэм дзвюх краін да аднастайнасці, для беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў будуць уведзеныя адзіныя правілы, у тым ліку і адмоўны акцыз.
Нагадаем, 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць чарговую сустрэчу па гэтай тэме.