Расея будзе пастаўляць газ у Беларусь на ўмовах 2019 года
Расея будзе пастаўляць газ у Беларусь на ўмовах 2019 года. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расеі Дзмітрый Козак па выніках перамоў у Чырвонай Паляне Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, перадае БЕЛТА.
„Перамовы прайшлі ў вельмі пазітыўным ключы. Дамовіліся працягнуць кансультацыі на роўні ўрада, міністэрстваў і ведамстваў па ўдасканаленні механізмаў інтэграцыі. Што тычыцца супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, то мы дамовіліся захаваць ўмовы пастаўкі газу на ўмовах 2019 года. Будзем дзейнічаць у гэтым ключы”, – сказаў Дзмітрый Козак.
Ён удакладніў, што ўмовы паставак газу агавораны толькі на 2020 год.
У 2019 годзе цана на газ для Беларусі з’яўлялася фіксаванай і складала $ 127 за 1 тыс. куб.м на мяжы. На аналагічных умовах газ пастаўляецца і ў студзені-лютым бягучага года.