Расея гатовая дапамагчы Беларусі рэфінансаваць дзяржаўную пазыку
Расея гатовая дапамагчы Беларусі рэфінансаваць дзяржаўную пазыку, заявіў міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў.
„Бачым ва ўмовах абмежаванняў, якія закранулі нашага суседа, неабходнасць падтрымкі на рэфінансаванне тых даўгавых абавязацельстваў, якія ёсць у Беларусі перад знешнімі крэдыторамі, у першую чаргу, Расеі”, — перадае ТАСС яго словы. Сілуанаў заявіў, што фармат гэтай дапамогі яшчэ не вырашаны. Магчыма, гэта часткова адбудзецца праз Еўразійскі фонд або праз замежныя дзяржкрэдыты. Па словах расійскага міністра, найперш гаворка можа ісці аб рэфінансаванні цела доўгу прыкладна ў 1 мільярд даляраў у год перад Расеяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця.
Раней афіцыйны Мінск казаў, што для кампенсацыі заходніх санкцый патрэбныя 3,5 мільярды даляраў. Па словах Сілуанава, Еўразійскі фонд вылучыць такую суму не можа.
Фота: ТАСС