Расея можа абмежаваць пастаўкі цукру з Беларусі



Расея можа абмежаваць пастаўкі цукру з Беларусі і Казахстана.

З такой ініцыятывай выступіла Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ, якое хоча абараніць айчынных вытворцаў. Як інфармуе РІА “Новости”, расійскія чыноўнікі заклапочаныя тым, што Беларусь і Казахстан бяспошлінна ўвозяць з трэціх краін цукар-сырэц, перапрацоўваюць яго і “вельмі танна” прадаюць у Расеі.

Раней міністр сельскай гаспадаркі Расеі Аляксандр Ткачоў заявіў, што імпарт цукру з Беларусі і Казахстана пагаршае сітуацыю на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і стварае “неспрыяльныя ўмовы” для расейскіх вытворцаў.