Расея можа страціць каля 90-100 мільярдаў даляраў на нафце



Эканоміка Расеі можа страціць каля 40 мільярдаў даляраў з-за геапалітычных санкцый і 90-100 мільярдаў даляраў ад зніжэння коштаў на нафту.

Пра гэта заявіў на Міжнародным фінансава-эканамічным форуме кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў, піша ТАСС.

„Для эканомікі што атрымалася? Каля 40 мільярдаў даляраў у год мы губляем з-за палітычных санкцый і каля 90-100 мільярдаў даляраў у год мы можам страціць зыходзячы са зніжэння цаны на нафту на 30%”, – сказаў ён.

Нагадаем, 24 лістапада цэны на нафту вырастуць за кошт зніжэння працэнтных ставак у Кітаі і чаканняў, што АПЕК вырашыць знізіць здабычу на нарадзе ў чацвер.