Расея можа ўвесці забарону на імпарт прамысловых тавараў



Пра гэта заяўляюць федэральныя чыноўнікі. Адпаведныя прапановы ўжо накіраваныя прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. На думку міжнароднага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, Расея ні ў якім разе не здольная забяспечыць сабе неабходныя тавары за кошт унутранай вытворчасці:

– Заявы крамлёўскіх чыноўнікаў сведчаць пра тое, што расейскі істэблішмэнт ўвогуле атручаны газам. Нічога добрага ні для Расеі, ні для іншых такія заявы не нясуць.

Адна з магчымых санкцый – забарона імпарту аўтамабіляў з недружалюбных краін ды абмежаванне паставак медыцынскіх вырабаў. У сувязі з забаронай імпарту з шэрагу краін Еўразвязу ды ЗША Расея вырашыла павялічыць пастаўкі з краін Мытнага саюзу. Пры гэтым – як раней заяўляў кіраўнік беларускай дзяржавы – няма супярэчнасцяў у тым, калі перапрацоўка заходніх прадуктаў будзе ажыццяўляцца ў Беларусі і пастаўляцца ў Расею як беларускі тавар.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя