Расея можа забараніць малако і мяса з Беларусі
“Толькі Мясніковіч накіраваўся ў Амерыку, у беларускім малацэ знайшлі мікробу”. Так пракаментаваў эканаміст Міхась Залескі паведамленні пра тое, што Расея хоча забараніць экспарт малочных і мясных прадуктаў з Беларусі:
– Гэта здараецца ўжо мабыць 30-ты раз: гэта было ўжо і з польскай, і з беларускай, і з украінскай прадукцыяй. Расея шырока выкарыстоўвае меры нетарыфнага рэгуляванне. Я не адчуваю тут рукі расейскіх вытворцаў малака і малочных прадуктаў, якія змагаюцца за рынак. Проста чарговы выспятак, маўляў, не сябруйце з імі, а сябруйце з намі. Рыпнуўся Мясніковіч у Амерыку, малако і сапсавалася.
Рассельгаснагляд вывучае пытанне пра увядзенне забароны на пастаўкі мясной і малочнай прадукцыі з Беларусі ў сувязі з выяўленнем шкодных рэчываў у прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў. Перамовы з беларускім бокам Рассельгаснагляд плануе правесці на наступным тыдні.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя