Расея нанесла шкоду інфраструктуры Украіны на 108 млрд даляраў
Расея нанесла шкоду інфраструктуры Украіны на 108 млрд даляраў. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Кіеўскай школы эканомікі. На аднаўленне спатрэбіцца сама меней 185 млрд даляраў.
Найбольшая доля ў агульным аб’ёме шкоды, паводле дадзеных даследавання, — гэта пашкоджанае або разбуранае жыллё — амаль 130 тысяч жылых будынкаў. З іх амаль 115 тысяч — гэта прыватныя дамы і больш за 15 тысяч — шматкватэрныя. Міністэрства абароны Украіны падае яшчэ вышэйшую лічбу — не менш за 140 тыс. разбураных жылых памяшканняў. На другім месцы — сфера інфраструктуры. Тут пашкоджанні ацанілі ў больш за 31 з паловай мільярда даляраў. На трэцім — прамысловасць, сума шкоды амаль 9 мільярдаў даляраў. У цэлым, па дадзеных Кіеўскай школы эканомікі, з 24 лютага Расея пашкодзіла, разбурыла ці захапіла: амаль 400 прадпрыемстваў; амаль 45 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі; амаль 2 тысячы крамаў; больш за паўтысячы адміністрацыйных будынкаў; 18 цывільных аэрапортаў; 27 гандлёвых цэнтраў; 28 нафтабаз.
З 13 чэрвеня 2022 году агульная сума задакументаваных страт вырасла на амаль 13 мільярдаў даляраў.