Расея не дасць Беларусі зніжак на газ
Перагляду цаны паставак газу ў Беларусь на бягучы год не прадугледжваецца, заявіў у інтэрв’ю “Інтэрфаксу” міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цана на газ павінна быць больш адаптыўнай пры бягучай рэзкай змене эканамічнай кан’юнктуры. У сваю чаргу Новак заявіў: “Мы зыходзім з таго, што ў пачатку года дасягнуты дамоўленасці па цане на газ для беларускіх спажыўцоў да канца 2020 года”. “І гэтая цана зафіксавана ў адпаведным пратаколе паміж урадам рэспублікі Беларусь і “Газпромам”, і ў кантрактах паміж гаспадарчымі суб’ектамі, там таксама перагляду ніякага не прадугледжваецца. Нашы кампаніі ўзаемадзейнічаюць у адпаведнасці з падпісанымі дакументамі – цана 127 даляраў за тысячу кубаметраў”, – дадаў ён.
Фота svpressa.ru