Расея не выканала абавязкаў па замежных даўгах
Амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings паведаміў, што Расея прапанавала крэдыторам выплаты ў рублях па двух пазыках, дэнамінаваных у далярах. Выплаты меліся адбыцца 4 красавіка.
Прадстаўнікі агенцтва называюць гэта «выбарачным дэфолтам», бо інвестары, верагодна, не змогуць абмяняць рублі на даляры па такім курсе, каб атрымаць сумы, якія Расея была ім вінная.
Расея цяпер не можа атрымаць доступ да прыкладна 315 мільярдаў даляраў, якія замарозілі краіны Захаду пасля расейскага нападу на Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя