Расея падлічыла суму беларускага доўга



Доўг Беларусі перад Расеяй да пачатку кастрычніка дасягнуў 6,5 мільярда даляраў, адзначаецца ў інфармацыйных матэрыялах да ўдзелу прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

„Па стане на другое кастрычніка 2017 года сума запазычанасці Рэспублікі Беларусь па дзяржаўных крэдытах, прадастаўленых Расейскай Федэрацыяй, склала 6,2 мільярда даляраў і 59,9 мільярдаў рублёў (агульны эквівалент 6,5 мільярда даляраў). Пратэрмінаваных абавязацельстваў ў Беларусі не маецца”, – адзначаецца ў дакуменце.

Цяпер дзейнічаюць восем міжурадавых пагадненняў аб выдзяленні Менску расейскіх дзяржаўных крэдытаў: адзін экспартны (на будаўніцтва АЭС) і сем фінансавых – на агульную суму больш за 15 мільярдаў даляраў.

ria.ru