Расея просіць Беларусь спыніць рээкспарт садавіны з Пакістана
Рассельгаснагляд паставіў пад сумнеў сапраўднасць лагістычных шляхоў іх паставак. Паведамляецца, што былі зафіксаваныя пастаўкі ў Расею з Беларусі падкаранціннай прадукцыі з Пакістана, якая раней не пастаўлялася.
Пакістанскі бок пацвердзіў, што экспарт садавіны здзяйсняецца наўпрост у Беларусь, а ў Еўразвяз гэтую прадукцыю не пастаўляюць.
На час расследавання Расея папрасіла адказныя беларускія службы спыніць выдачу рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў на пакістанскую садавіну. Адзначаецца, што гэта робіцца з мэтай недапушчэння на расейскую тэрыторыю сельскагаспадарчай прадукцыі, якая трапіла пад абмежаванні.
Паводле fsvps.ru
