Расея скараціла пастаўкі газу ў Еўразвяз у два разы
Расея скараціла пастаўкі газу ў Еўразвяз у два разы ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта 27 чэрвеня заявіў еўракамісар па энергетыкі Кадры Сімсан.
Сімсан адзначыла, што на сённяшняй энергетычнай радзе будуць абмяркоўвацца пытанні энергетычнай бяспекі. Паводле яе слоў, 12 краін ЕЗ ужо так ці інакш закрануты скарачэннем паставак „Газпрома”.
“Мы ведаем, што сітуацыя сур’ёзная. Крызіс можа пагоршыцца», – сказала яна.
Па яе адзнацы, Расея займаецца газавым шантажом. Аднак у ЕЗ гатовы да розных сцэнарыяў. Сімсан мае намер прадставіць прапановы Еўракамісіі краінам-сябрам па магчымых рашэннях. У прыватнасці, размова ідзе аб каардынацыі зніжэння спажывання паміж краінамі ЕЗ, а таксама аб сумесных закупках энергарэсурсаў. Пры гэтым яна запэўніла, што дамы еўрапейцаў будуць ацяпляцца ў любым выпадку.
Трэба адзначыць, што сёння Еўрасавет зацвердзіў пастанову, якой устанаўліваюцца нормы запаўняльнасці газавых сховішчаў перад зімовым сезонам. У гэтым годзе на 1 лістапада яны павінны быць запоўнены не менш як на 80 працэнтаў, з наступнага года нарматыў будзе павышаны да 90 працэнтаў.