Расея ўкладзе ў інфраструктуру Крыма 2 мільярды даляраў
Расея выдаткуе на мадэрнізацыю інфраструктуры Крыма ў 2015 годзе 113 мільярдаў рублёў, заявіў намеснік міністра па справах Крыма Андрэй Сакалоў.
Паводле яго слоў, у наступныя гады памер выдаткаў будзе расці.
Усяго ў рамках федэральнай мэтавай праграмы да 2020 года Расея плануе ўкласці ў паўвостраў каля 700 мільярдаў рублёў, сказаў намеснік міністра. Ён заявіў, што сродкі пойдуць на мадэрнізацыю інфраструктуры і стварэнне новай інжынернай, транспартнай і энергетычнай галінаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pravda.ru
