Расея уводзіць дадатковы кантроль за ўвозам расліннай прадукцыі з Беларусі
Рассяльгаснагляд уводзіць дадатковы кантроль за перамяшчэннем расліннай прадукцыі з Беларусі. Такім чынам Расейская Федэрацыя імкнецца запабегчы рээкспарту садавіны і гародніны з краінаў Еўразвязу, які нібыта ажыццяўляе беларускі бок ў абыход санкцыяў.
Якія страты нанясе новая абмежавальная мера экспарту Беларусі? Ці законныя беларускія крэветкі?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні дае эксперт установы „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч:
– Гэта пэўны ўдар па Мытным Саюзе, бо калі мы разглядаем прастору ў адзінстве цэласнасці Казахстану, Расеі і Беларусі, то транзіт праз расейскую тэрыторыю павінен быць цалкам легальным. Факт, што адна краіна, якая знаходзіцца паміж двума палюсамі – Казахстанам і Беларуссю, уводзіць нейкія абмежаванні, ніяк іх не ўзгадніўшы з Беларуссю і Казахстанам, гэта не зусім суадносіцца з сэнсам Мытнага Саюзу.
Са ўступленнем у сілу новага распараджэння Рассяльгаснагляду ўвесь дальнабойны транспарт з Беларусі будзе даглядацца на расейскай мяжы. Гэтая мера праводзіцца незалежна ад вынікаў праверак беларускай мытні.
Беларускае Радыё Рацыя
