Расея вярнула ў Беларусь больш за 15 тысяч архідэй
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду вярнулі ў Беларусь дзве партыі архідэй польскага паходжання.
Больш за 15 тысяч кветак, увезеных з Беларусі, аказаліся заражанымі кветкавым трыпса, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.
Заходні кветкавы трыпс — гэта адзін з самых небяспечных шкоднікаў сельскагаспадарчых культур. Ён распаўсюджваецца з любым пасадачным матэрыялам, зрэзанымі кветкамі, зялёнымі культурамі, таксама лёгка пераносіцца з адзеннем, інвентаром, тарай.