Расея забараніла беларускую малочку
Ад 7-га снежня Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі малочнай прадукцыі з пяці беларускіх прадпрыемстваў, якім ведамства раней прапаноўвала ўвесці самаабмежаванне на ўвоз у Расейскую Федэрацыю. Як паведаміла прэс-сакратар ведамства Юлія Мелана, абмежаванні носяць часовы характар і звязаныя з «непрыняццем належных мер па недапушчэнні паставак у Расею небяспечнай прадукцыі».
Пад забарону патрапілі: «Мілкавіта», «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат», «Слуцкі сыраробны камбінат», «Малочная кампанія Наваградскія дары» і «Смаргонскія малочныя прадукты». Прадстаўнік Рассельгаснагляду таксама паведаміла, што ліст пра забарону паставак ведамства накіравала ў Дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі.
Паводле fsvps.ru
Фота inpress.ua