Расея забараніла пастаўкі малочнай прадукцыі некаторых беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд з 6 сакавіка забараніў пастаўкі ў Расею прадукцыі беларускага малочнага прадпрыемства „Мілкавіта”, паведаміла прэс-служба расейскага ведамства.
„Гэтым разам лабараторыямі службы выяўлена наяўнасць сухога малака ў пітных вяршках, вырабленых „Мілкавітай”. Гэта ўжо другі выпадак увозу фальсіфікаванай прадукцыі гэтай кампаніі на тэрыторыю Расеі. Акрамя таго, у малацэ канцэнтраваным абястлушчаным „Мілкавіта” таксама знойдзены аксібендазол. Раней у дачыненні да названага прадпрыемства службай быў устаноўлены рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў сувязі з неаднаразовым парушэннем расейскага заканадаўства, а таксама заканадаўства ЕАЭС”, – гаворыцца ў паведамленні.
Аналагічныя парушэнні былі выяўлены ў двух іншых беларускіх прадпрыемстваў: гэта „Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат” і салігорскі філіял „Слуцкага сыраробнага камбіната”.
Беларускае Радыё Рацыя