Расея запрасіла беларусаў паўдзельнічаць у кіраванні „кінутымі” еўрапейцамі кампаніямі
У Расеі могуць прыцягнуць беларускіх бізнесоўцаў да кіравання кампаніямі, якія „кінулі” еўрапейцы пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведаміў у эфіры „Беларусь 1” пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты.
Па словах Крутога, з расейскага рынку сышло каля 950 буйных замежных кампаній. З яго слоў, для беларускага боку тут найбольшую цікавасць уяўляюць вытворчасці ў галіне хімічнай і лакафарбавай прамысловасці, машынабудаўнічых кампанентаў.
Спадзяемся, што да гэтага працэсу зможам падключыцца, – сказаў Круты.
Беларускае Радыё Рацыя