Расея затрымала арэхі і грушы, якія везлі з Беларусі
Рассельгаснагляд падазрае беларускія санітарныя службы ў фальсіфікацыі пячатак і подпісаў. Расейскае ведамства наклала арышт на грушы ды арэхі, якія везлі з Беларусі.
Паведамляецца, што ў Цвярской вобласці затрыманыя чытыры машыны з грузам. Тры з іх перавозілі свежыя грушы з указаннем паходжання Каралеўства Марока, яшчэ адна фура — арэхі пекан мексіканскага паходжання.
Расейскі бок сумняецца ў паходжанні прадукцыі, таму дакументы адпраўлены на праверку, машыны пакуль затрыманыя.
Паводле 36on.ru
Фота tverigrad.ru