Расея змяншае цану на газ для Украіны
Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра змяншэнне цаны на газ для Украіны да 247 даляраў за тысячу кубаметраў.
Падчас сустрэчы з кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам і міністрам энергетыкі Аляксандрам Новікавым расейскі прэм’ер заявіў, што цана на газ будзе зніжаная на 40 даляраў за тысячу кубаметраў у сувязі з тым, што падаюць сусветныя цэны на энерганосьбіты.
Далейшыя рашэнні наконт цаны будуць залежаць ад зменаў у сусветных цэнах, дадаў Мядзведзеў. Ён сказаў, што цана на газ для Украіны супастаўная з цэнамі для краінаў рэгіёна, такіх як Польшча.
Расея і Украіна правядуць наступны раўнд газавых перамоваў пры пасярэдніцтве Еўразвязу ў Бруселі сёння, 30 чэрвеня. Мядзведзеў заявіў, што Масква разлічвае на «адэкватную рэакцыю» Кіева і Бруселя на зніжэнне цаны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота goodvin.info