Расею не задавальняюць прапановы Беларусі аб цане газу



Беларускі бок падаў расейскаму свае прапановы аб цане на газ у 2020—2024 гадах — Расею яны не задавальняюць, паведаміў у межах Расейскага інвестыцыйнага форуму ў Сочы віцэ-прэм’ер РФ Аркадзь Дварковіч.

„Беларускія калегі падалі праекты дакументаў, нас яны не задавальняюць. Мы, у прынцыпе, лічым, што вялікага спеху няма, і можна канчатковае вырашэнне пытання [аб кошце газу на 2020—2024 гады] адкласці на пачатак наступнага года”, — сказаў Дварковіч ў інтэрв’ю ТАСС. Пытанне аб адзіным рынку газу таксама прапануецца абмяркоўваць у наступным годзе, дадаў віцэ-прэм’ер.

Дварковіч нагадаў, што дамоўленасці паміж Расеяй і Беларуссю па цане на газ, якія склаліся летась, дзейнічаюць да 2019 года ўключна.

„Спяшацца не трэба. Але я разумею беларускіх калегаў, якія хочуць хутчэй зафіксаваць сітуацыю, таму кансультацыі працягваюцца. Паўтараю, пакуль мы не лічым, што ёсць неабходнасць паскарэння вырашэння гэтай праблемы”, — дадаў віцэ-прэм’ер.

Што да адзінага рынку газу, то ў расійскага боку зараз няма поўнай пэўнасці адносна ўласных планаў па ўнутраным рынку. „Ёсць розныя прапановы, у „Газпрома” і Мінэнерга, шмат нюансаў. Мы яшчэ не вызначыліся, а гэта непасрэдна ўплывае на нашу пазіцыю па адзіным, або агульным, рынку”, — падагульніў Дварковіч.

belapan.by

Фота РИА Новости