Рассельгаснагляд абвінаваціў беларускія фірмы ў фальшывым транзіце



Рассельгаснагляд заяўляе, што злавіў дзве беларускія фірмы на схемах фальшывага транзіту. Гаворка ідзе пра пастаўкі з Беларусі праз Расею ў Казахстан і Кыргызстан. 

Маніторынг Рассельгаснагляду выявіў, што беларускія фірмы ТАА „Рэсурс-2020” і ТАА „КРТЛ-МЯС” займаліся незаконнымі пастаўкамі беларускай прадукцыі на расейскі рынак. Прадукцыя нібыта ішла ў Казахстан і Кыргызстан, але да гэтых краін не даходзіла.

У сувязі з гэтым з 28 снежня пастаўкі з гэтых фірмаў праз Расею ў Арменію, Казахстан і Кыргызстан будуць прапускаць толькі пасля пацвярджэння дзяржаўных ветслужбаў гэтых краін, што яны намераныя прыняць названую прадукцыю.