Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на ўвоз прадукцыі з 19 беларускіх прадпрыемстваў



Рассельгаснагляд адмяніў уведзеныя раней абмежаванні на ўвоз у Расею мясной і малочнай прадукцыі 19 беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба ведамства. Акрамя таго, у працэсе прапрацоўкі знаходзіцца пашырэнне пераліку пастаўшчыкоў з Грузіі і Азербайджана.

У органы ветэрынарнага нагляду краін ЕАЭС накіраваны ўжо спісы некаторых прадпрыемстваў гэтых краін для ўключэння іх у Рэестр арганізацый і асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку і (або) захоўванне падкантрольных тавараў, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Мытнага саюза (Рэестр прадпрыемстваў трэціх краін).