Рассельгаснагляд дазволіў увоз у Расею прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд дазволіў увоз у Расею прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў — „Вялес-Міт” можа пастаўляць ялавічыну, мясапрадукты і гатовую мясную прадукцыю, а „Бабулін гладыш” — малочную прадукцыю (за выключэннем сыроў і сухога малака).
„Улічваючы вынікі аналізу матэрыялаў, атрыманых інспектарамі Рассельгаснагляду ў ходзе праведзенай інспекцыі ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 5 па 13 красавіка 2017 года, Рассельгаснагляд дазволіў ажыццяўляць пастаўкі прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў”, — паведаміла ТАСС афіцыйны прадстаўнік расійскага ведамства Юлія Мелано.
Як паведамлялася, 14 красавіка ў расейскай сталіцы прайшлі перамовы па выніках інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў. Расейскі бок прадстаўляў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Яўген Непаклонаў, беларускі — кіраўнік Мінсельгасхарча Леанід Заяц. На сустрэчы былі падведзены вынікі інспекцыі 18 прадпрыемстваў. „Непаклонаў выказаў шэраг крытычных заўваг. Найперш — адсутнасць належнага ўзроўню нагляду”, — сказала Мэлано.
Канчатковую справаздачу аб інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў Рассельгаснагляд накіруе ў Беларусь 20 красавіка.
belapan.by