Рассельгаснагляд не пусціў з Беларусі ў РФ 35 тон заражаных клубніц
У выніку каранціннага фітасанітарнага кантролю ў пункце папярэдняга паведамлення „Чырвоная Горка” на беларуска-расейскай мяжы на гэтым тыдні ўпраўленнем Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях было выяўлена каля 35 тон клубніц, заражаных небяспечным каранцінным аб’ектам, паведаміла 10 траўня памочнік кіраўніка рэгіянальнага ўпраўлення Рассельгаснагляду Святлана Земчанкава.
Паводле яе інфармацыі, вынікамі экспертыз рэферэнтнага цэнтра Рассельгаснагляду пацверджана заражэнне ягад заходнім (каліфарнійскім) кветкавым трыпсам (Frankliniella occidentalis Pergande). Прадукцыя высокай фітасанітарнай рызыкі накіроўвалася з Кот-д’Івуара, Сьера-Леонэ і Сербіі, суправаджалася рээкспартнымі фітасанітарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі.
Экспарцёрамі клубніц былі беларускія РУП „Белмытнясэрвіс” і ТАА „Транспетролбалтык”.
Паколькі гарантыі беларускай каранціннай службы пра фітасанітарную бяспеку ягад на справе аказаліся толькі дакументам, упраўленнем Рассельгаснагляду па ўзгадненні з удзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці было прынята рашэнне пра частковае знішчэнне (каля тоны) і вяртанні 34 тон клубніц экспарцёрам.
Упраўленнем Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях у галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі накіраваны інфармацыйны ліст з просьбай узмацніць фітасанітарны кантроль на знешняй мяжы Мытнага саюза з мэтай недапушчэння пранікнення і распаўсюджвання на тэрыторыі МС небяспечных каранцінных аб’ектаў.