Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 11 тон сыру
Спецыялістамі ўпраўлення Рассельгаснагляда па Бранскай і Смаленскай абласцях забаронены ўвоз у Расейскую Федэрацыю партыі беларускага сыру.
Як паведамляе прэс-служба расейскага ведамства, 11 тон сыру, выпрацаванага вытворчым унітарным прадпрыемствам „Мсціслаўмалако”, накіроўваліся ў Маскву.
Падчас дакументарнага кантролю ў пункце прыняцця паведамленняў „Красная Горка” ўстаноўлена, што беларускі ветэрынарны сертыфікат ад 1 жніўня выдадзены на сыр „Расійскі малады”, аднак пры фізічным надглядзе гэты від сыру адсутнічаў. Акрамя таго, на сыры „Чорны графъ” з водарам топленага малака тлустасцю 50%, які перавозіўся ў грузавым адсеку, была парушаная транспартная ўпакоўка.
Увесь груз вернуты адпраўніку.
