Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі беларускіх яблыкаў і груш
За першую дэкаду красавіка на расейска-беларускай мяжы мабільныя групы Рассельгаснагляду затрымалі чатыры дзясяткі транспартных сродкаў з санкцыйнай прадукцыяй без фітасанітарных дакументаў. З іх 36 — з яблыкамі і грушамі, гаворыцца на сайце расейскага ведамства.
Такую сітуацыю расейскі бок звязвае з уведзенымі раней абмежаваннямі па рээкспарце плодаагародніннай прадукцыі з Беларусі.
У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд прыняў рашэнне пра ўвядзенне з 12 красавіка часовых абмежаванняў на пастаўкі яблыкаў і груш з Беларусі — да ўрэгулявання спрэчнай сітуацыі.
Фота: sceptic.online