Рассельгаснагляд забараніў ўвоз больш за восем тон беларускай ялавічыны
Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях забараніла ўвоз у Расею астуджанага мяса ялавічыны ў чвэртках, вырабленага, паводле прадстаўленых дакументащ, беларускім ТАА „ЭкспартАльфаГруп”.
Груз агульнай вагой больш за восем тон увозіўся ў Маскву і суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам, выдадзеным Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі.
У ходзе кантролю прадукцыі было ўстаноўлена, што на чвэртках „прысутнічаюць нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў, маюцца сляды зачысткі са значным выдаленнем мышачнай тканіны ва ўстаноўленых для кляймення месцах і нанясеннем новага кляйма”. Акрамя таго, сама прадукцыя была ў нездавальняючым ветэрынарна-санітарным стане. У прыватнасці, мяса было забруджана „змесцівам СКТ”.
На суправаджальных дакументах адсутнічала маркіроўка адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў — членаў Мытнага саюза.
У сувязі з названымі парушэннямі мяса ялавічыны будзе вернута адпраўшчыку ў прысутнасці прадстаўнікоў беларускай ветслужбы.
belapan.by
