Рассельгаснагляд забараніў увоз з Беларусі польскай трускаўкі
З Беларусі ў Пскоўскую вобласць спрабавалі завезці польскую трускаўку. Спецыялістамі аддзела каранціннага фітасанітарнага кантролю на дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі Упраўлення Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях 28 чэрвеня забаронены транзіт амаль 15 тон свежай трускаўкі, вырашчанай у Польшчы.
Прычына – часовыя абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да расліннай прадукцыі, якая падпадае пад дзеянне Расейскага харчовага эмбарга. А перасоўванне дадзенай прадукцыі ў трэція краіны, у тым ліку і ў Рэспубліку Казахстан, магчыма толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на расейскім баку знешняй мяжы Мытнага саюза.
Груз вернуты ў Рэспубліку Беларусь.
Паводле charter97.org
Фота lvov.lv.olx.ua
