Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі прадукцыі з беларускага „Малочнага гасцінца”
Рассельгаснагляд з 31 жніўня забараняе пастаўкі прадукцыі з беларускага прадпрыемства „Малочны гасцінец”. Прадукцыя пяці прадпрыемстваў пастаўлена на ўзмоцнены лабараторны кантроль.
Як паведамляе служба, гэта звязана з парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў РФ.
Рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю уведзены ў дачыненні да прадукцыі прадпрыемстваў „Белавежскія дэлікатэсы” (выяўленне кокцыдыястатыкаў у каўбасных вырабах), „Квінфуд” (неадпаведнасць гісталагічнага складу інфармацыі, заяўленай на маркіроўцы кансерваў з ялавічыны), Слуцкага мясакамбіната (выяўленне ДНК свінні ў паўфабрыкатах з ялавічыны), ПВУП „15 Авеню” (выяўленне бактэрый групы Лістэр у салёнай рыбе), філіяла „Коопзаготпромторг” Пастаўскага райпо (выяўленне бактэрый групы Лістэр у ялавічыне), удакладняе Інтэрфакс.
Фота belarusinfo.by