Рассельгаснагляд засумняваўся ў беларускім паходжанні ялавічыны з-пад Магілёва



myasoУ Расею з-за праблем з дакументамі не прапусцілі амаль 20 тон ялавічыны з Магілёўскай вобласці. Рассельгаснагляд засумняваўся ў сапраўднасці  ветэрынарных сертыфікатаў на замарожанае мяса ялавічыны, выдадзеных Дрыбінскім і Касцюковіцкім раённымі спажывецкімі таварыствамі.

Расейскія спецыялісты сцвярджаюць, што ў апошні час пачасціліся выпадкі ўвозу мяса ялавічыны з розных спажывецкіх таварыстваў Беларусі са зрэзанымі, нечытэльнымі, а таксама неадпаведнымі заяўленым дакументам клеймамі. У ведамстве асцерагаюцца, што ва ўмовах значнага павелічэння паставак на расейскі рынак ялавічыны з Беларусі і пры адсутнасці поўнага нагляду ёсць магчымасць увозу на тэрыторыю Расеі прадукцыі з краінаў, якія трапілі пад адказ на эканамічныя санкцыі, паведамляе charter97.org са спасылкай на расейскае нагляднае ведамства.