Рассельгаснагляд знайшоў у беларускай каўбасе „чуму свіней”
Рассельгаснагляд выявіў геном афрыканскай чумы свіней у партыі каўбасы з Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ведамства ў Бранскай вобласці.
«Спецыялістамі ветэрынарнай службы Бранскай вобласці ў 3 пробах мясных вырабаў ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат», Рэспублікі Беларусь выяўленая наяўнасць геному віруса АЧС», – гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер заражаная партыя знаходзіцца на захоўванні ў Рассельгаснаглядзе, інспектары высвятляюць, як геном АЧС мог трапіць у гатовую прадукцыю.
