Рассельгаснагляд зноў незадаволены Беларуссю
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным кантролі РФ паказала Беларусі, што нягледзячы ні на забарону паставак у ЕАЭС рыбнай прадукцыі з краін Балтыі, у рэспубліку яна працягвае паступаць.
Рассельгаснагляд з 4 чэрвеня бягучага года увёў забарону на пастаўкі ў Расею рыбнай прадукцыі з Эстоніі і Латвіі ў сувязі з сістэмнымі парушэннямі, выяўленымі ведамствам. Пасля Беларусь забараніла рээкспартаваць дадзеныя прадукты ў РФ.
„Расейскае ведамства звярнула ўвагу беларускіх калегаў на атрыманыя з сістэмы „Аргус” дадзеныя, якія сведчаць аб пастаўках буйных партый рыбнай прадукцыі з Латвіі і Эстоніі ў Беларусь. Пастаўкі ажыццяўляюцца насуперак уведзеным з 4 чэрвеня бягучага года абмежаванняў на ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС рыбнай прадукцыі з Латвіі і Эстоніі”, – гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства па выніках відэаканферэнцыі, у якой прымаў удзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Півавар.
Таксама адзначаецца, што беларускі намеснік міністра запэўніў расейскі бок у тым, што Менск правядзе ўсебаковы аналіз названых фактаў, вынік якога будзе прадстаўлены ў рамках яго візіту 29 верасня ў Маскву.
Акрамя таго, чакаецца, што Півавар прадставіць у Рассельгаснагляд вынікі праверак па фактах сертыфікацыі для паставак у РФ нядобрасумленнымі ўдзельнікамі гандлёвага абароту неперапрацаванай рыбнай прадукцыі пад выглядам гатовай.