Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў



Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 16 жніўня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства.

Размова ідзе аб ялавічыне і ялавічных мясапрадуктах ААТ „Барысаўскі мясакамбінат нумар 1”, натуральнамалочнай прадукцыі Маладэчанскага малочнага камбіната, некаторай прадукцыі ТАА „Акдымол”.

Адпраўляемая ў Расею прадукцыя гэтых прадпрыемстваў павінна быць выраблена з 16 жніўня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў расследаванняў, прынятых мер для ўстаранення выяўленых парушэнняў, а таксама з улікам гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

belta.by