Рассельгаснагляд зняў абмежаванні з 4-х беларускіх прадпрыемстваў
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі (Рассельгаснагляд) зняла часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства.
Рассельгаснагляд прыняў рашэнне адмяніць уведзеныя раней часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі з прадпрыемстваў ЗАТ „МераГолд” і СТАА „Мясапрадукт”. Абмежаванні знімаюцца з 24 кастрычніка.
Акрамя таго, з 24 кастрычніка адмяняюцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з прадпрыемстваў МПП „Гарадзея” ТАА „Вікас” і ТАА „Бярэзінскі мясакабмінат”.