Раздробны тавараабарот у Менску ў студзені вырас на 3,1%
Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, раздробны тавараабарот сталічных арганізацый у студзені 2019 года склаў 1 млрд 91,7 млн рублёў, на 3,1% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2018 года.
У студзені 2018 года да аналагічнага перыяду 2017-га раздробны тавараабарот вырас на 11,4%.
За першы месяц гэтага года тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 92,9% раздробнага тавараабароту горада, склаў 1 млрд 14,6 млн рублёў (на 4,6% больш у супастаўных цэнах).
Аптовы тавараабарот за гэты перыяд склаў 5 млрд 318,1 млн рублёў (на 3,1% больш).
Тавараабарот грамадскага харчавання Менска за студзень 2019 года дасягнуў 95,2 млн рублёў, або на 4,7% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2018 года.
У 2018 годзе раздробны тавараабарот у сталіцы вырас на 8,9%.