Рэальнасць і статыстыка
Рэальныя заробкі жыхароў Гарадзеншчыны не адпавядаюць дадзеным дзяржаўнай статыстыкі, якая сцвярджае, што сярэднемесячныя налічаныя выплаты у рэгіёне перавышаюць 5 мільёнаў 850 тысяч рублёў.
На многіх прамысловых прадпрыемствах Прынёмання сярэднія заробкі амаль удвая ніжэй тых лічбаў, якія агучвае дзяржава. Старшыня Слонімскай суполкі Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Міхаіл Сошка ў якасці прыкладу прыводзіць сітуацыю на мясцовым камвольна-прадзільным камбінаце:
– Цэхі працуюць, хоць і з некаторымі цяжкасцямі, і нават у суботу ў дзве змены. Заробкі ў цахах слабыя – каля 3 млн. Гэта вельмі мала.
Кожнае пятае прадпрыемства на Гарадзеншчыне з’яўляецца неплацёжаздольным, што ў сваю чаргу вымушае браць банкаўскія крэдыты на выплату заробакаў працоўным. У выніку запазычанасці перад банкамі толькі на выплату заробкаў у прадпрыемстваў рэгіёна перавысілі 350 мільярдаў рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня