Рэальны памер пенсій зніжаецца трэці месяц запар



У лістападзе рэальны памер пенсій знізіўся ў параўнанні з кастрычнікам на 0,7%, сведчаць дадзеныя Белстата. На ўліку ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў лістападзе было 2 млн 487,9 тыс. пенсіянераў. Сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 458 рублёў.

Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада падпісаў указ № 409, якім прадугледжваўся пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне 1 снежня 2020 года. Згодна з дакументам, працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 5,4% (з 458,25 рубля ў лістападзе гэтага года да 483 рублёў у снежні).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Тут.бай