Рэальных беспрацоўных у Беларусі ў 30 разоў больш, чым афіцыйных
Рэальных беспрацоўных у Беларусі ў 30 разоў больш, чым афіцыйных. Кожны квартал чыноўнікі паведамляюць аб беспрацоўі па крытэрыях Міжнароднай арганізацыі працы. Гэтыя звесткі ў дзясяткі разоў вышэйшыя за адміністрацыйны ўлік.
У нашай краіне замеры беспрацоўя па крытэрыях Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) праводзяць чатыры разы на год — у лютым, маі, жніўні і лістападзе. Па методыцы, заснаванай на падыходах МАП, беспрацоўным прызнаецца чалавек, які знаходзіцца ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў, актыўна шукае працу і гатовы прыступіць да яе ў бліжэйшы час, пішуць banki24.by.
Радыкальна іншыя вынікі дае адміністрацыйны ўлік беспрацоўя. Напрыклад, у Беларусі на канец лістапада 2021-га знаходзіліся на ўліку беспрацоўных усяго 6,2 тыс. чалавек. Дзяржаўныя органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ацэньвалі такі ўзровень беспрацоўя толькі ў 0,1%. Параўнайце: беспрацоўе па крытэрах МАП у Беларусі за лістапад-2021 склала 188,9 тыс. чалавек — у 30 разоў вышэй, чым пры адміністрацыйным уліку.
Беларускае Радыё Рацыя