Рэальныя даходы жыхароў Берасцейшчыны скараціліся на 5%
Больш чым на пяць працэнтаў сёлета скараціліся рэальныя даходы насельніцтва ў Берасцейскай вобласці. Пра гэта сведчаць афіцыйныя статыстычныя дадзеныя. Чакаецца, што ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля, падзенне даходаў будзе толькі павялічвацца, – кажа старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандр Міхайлоўскі:
– Cкарачэнне на 5,1% рэальных даходаў насельніцтва можна коратка растлумачыць тым, што эканоміка перажывае крызіс з-за назапашаных сістэмных памылак. Захадаў па выпраўленні сітуацыі, на жаль, мы не бачым. Трэба адзначыць, што сітуацыя ў далейшым будзе толькі пагаршацца.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў беларусаў аплата працы займае крыху больш за 60 працэнтаў, даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход – 8 працэнтаў, сацыяльныя выплаты – 23 працэнты і даходы ад уласнасці ды іншыя даходы – 8 працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя