Рэальныя пенсіі беларусаў падаюць восьмы месяц запар



Рэальныя пенсіі беларусаў падаюць восьмы месяц запар, гэта вынікае з дадзеных Белстату, паведамляе zerkalo.

Іх разлічваюць з папраўкай на інфляцыю. У ліпені рэальныя пенсіі скараціліся на 3,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта антырэкорд па падзенні за мінулыя восем месяцаў. У ліпені ў параўнанні з чэрвенем гэтага года рэальныя пенсіі ўпалі на 0,5%.

Сярэдняя прызначаная чэрвеньская пенсія трэці месяц запар трымаецца на ўзроўні 550,4 рублі. Сёлета працоўныя пенсіі павышалі 1 сакавіка і 1 жніўня. Аднак гэты рост „з’ядае” моцная інфляцыя, якая ў ліпені перавысіла 18% гадавых. Рэальныя пенсіі беларусаў зніжаюцца са снежня 2021 года.