Рэальныя заробкі падаюць



З пачатку года на Гарадзеншчыне істотна панізіліся рэальныя заробкі насельніцтва. Дадзеныя міністэрства статыстыкі сведчаць пра тое, што толькі  Воранаўскі раён, у параўнанні з мінулым годам, апынуўся ў плюсе – рэальныя заробкі ў гэтым рэгіёне павялічыліся на 0,9% і склалі прыкладна 250 даляраў ЗША. У астатніх 16 раёнах Гарадзеншчыны заробкі, у параўнанні з мінулагоднімі, панізіліся ад 1 да 10%, што, на думку жыхароў рэгіёна, сведчыць пра збядненне насельніцтва:

– Я хаджу па крамах і бачу, што цэны для мяне недасягальныя. Альбо я буду есці хлеб і піць шклянку малака, альбо буду хадзіць у адным і тым жа адзенні, ужо старым, купленым калісьці ў сэканд-хэндзе.

У Гародні чысты сярэдні заробак насельніцтва ў пераліку на валюту не перавышае 400 даляраў, хаця і адрозніваецца ў лепшы бок ад такіх раённых цэнтраў, як Зэльва, Іўе і Свіслач, дзе ў даляравым эквіваленце людзі не атрымліваюць нават 250 даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота svetlik.by