Рэальныя заробкі практычна не растуць
Сярэдні налічаны заробак беларусаў за 10 месяцаў года склаў крыху больш за шэсць мільёнаў рублёў. У кастрычніку сярэдні заробак склаў амаль 6 мільёнаў 340 тысяч, ён павялічыўся ў параўнанні з вераснем на 0,7 %. Калі казаць пра рэальны заробак, разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі, то з пачатку года ён павялічыўся ўсяго на палову працэнта ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Найбольшыя заробкі – у будаўніцтве, сферы транспарту і сувязі, прамысловасці. Найменшыя – у педагогаў і работнікаў сацыяльнай сферы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота finatica.by
