Рэферэндуму па акумулятарным заводзе не будзе



Прадстаўнікам ініцыятыўнай групы, што выступаюць супраць акумулятарнага завода, не далі правесці рэферэндум па шкоднай вытворчасці ў вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна.

Адпаведная заява падавалася ў Тэльмінскі сельскі выканаўчы камітэт, распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Сфармавалі ініцыятыўную групу па правядзенні мясцовага рэферэндуму пра лёс акумулятарнага завода пад Берасцем. Тэльмінскі сельсавет – гэта якраз тая адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, на тэрыторыі якой пабудаваны гэты завод. Вось гэтае небяспечнае прадпрыемства.

12 лютага падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў Тэльмінскі сельскі савет. 16 сакавіка атрымалі адказ, дзе паведамлялася, што адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

У адмове правядзення рэферэндуму па АКБ у вёсцы Тэльмы адзначаецца, што пытанне абмеркавання шкоднай вытворчасці не адпавядае патрабаванням заканадаўства.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце